Array
(
    [ID] => 18
    [TIMESTAMP_X] => 2017-03-02 11:51:06
    [IBLOCK_ID] => 12
    [NAME] => Галерея
    [ACTIVE] => Y
    [SORT] => 500
    [CODE] => MORE_PHOTO
    [DEFAULT_VALUE] => 
    [PROPERTY_TYPE] => F
    [ROW_COUNT] => 1
    [COL_COUNT] => 30
    [LIST_TYPE] => L
    [MULTIPLE] => Y
    [XML_ID] => 
    [FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg
    [MULTIPLE_CNT] => 5
    [TMP_ID] => 
    [LINK_IBLOCK_ID] => 0
    [WITH_DESCRIPTION] => N
    [SEARCHABLE] => N
    [FILTRABLE] => N
    [IS_REQUIRED] => N
    [VERSION] => 1
    [USER_TYPE] => 
    [USER_TYPE_SETTINGS] => 
    [HINT] => 
    [PROPERTY_VALUE_ID] => 
    [VALUE] => 
    [DESCRIPTION] => 
    [VALUE_ENUM] => 
    [VALUE_XML_ID] => 
    [VALUE_SORT] => 
    [~VALUE] => 
    [~DESCRIPTION] => 
    [~NAME] => Галерея
    [~DEFAULT_VALUE] => 
)

Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастырам, свяшчэннаслужыцелям, манахам і ўсім верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы

Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастырам, свяшчэннаслужыцелям, манахам і ўсім верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы

Ня можа ўжо болей утрымліваць людзей улада смерці,

бо сышоў Хрыстос, руйнуючы і знішчаючы сілы яе.

Кандак нядзельны, глас 7

 

 

Праасвяшчэнныя архіпастыры, пачэсныя прасвітары і дыяканы, богалюбівыя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры!

 

У гэты светлы і радасны дзень, калі паўната нашай Царквы з лікаваннем сустракае свята над святамі і ўрачыстасць над урачыстасцямі — Пасху Хрыстову, з любоўю вітаю вас словамі апостальскага дабравесця:

Хрыстос уваскрэс!

Сапраўды ўваскрэс!

«Вось надышло для нас жаданае, спасіцельнае свята, дзень Уваскрасення Госпада нашага Іісуса Хрыста. Гэтае свята — залог міру, … разбурэнне смерці, пагібель дыявала. Сёння людзі аб’ядналіся з Ангеламі і … разам з бесцялеснымі Сіламі ўзносяць хвалебныя песні Богу. Сёння Гасподзь зруйнаваў дзверы пекла і саму смерць знішчыў!» — прапаведуе вялікі Настаўнік Царквы — свяціцель Іаан Залатавуст.

Амаль дзве тысячы гадоў Царква славіць Хрыста Ўваскрэслага, спадзяючыся на абяцанае нам усеагульнае ўваскрасенне з мёртвых — бо, паводле слова першавярхоўнага апостала Паўла, як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысце ўсе ажывуць (1 Кар. 15:22). Уваскрасенне Хрыстова — невычэрпная крыніца нашай веры, трывалы падмурак нашай надзеі, краевугольны камень нашай любові да Бога і бліжніх. Ідуць стагоддзі, змяняюцца пакаленні, але Святая Царква, не спыняючыся ў руплівасці і палымнеючы духам (Рым. 12:11), з адвагаю сведчыць пра Ўваскрасенне Хрыста Спасіцеля, Які адчыніў браму ў Царства Нябеснае кожнаму, хто імкнецца жыць з Богам, хто, кіруючыся заклікам Божым, ухіляецца ад зла і робіць дабро.

Дарагія браты і сёстры! Мы жывем у свеце, поўным трывог і хваляванняў. Кожны з нас, у меру свайго вопыту, з’яўляецца відавочцам людскіх хвароб, пакут і смерцяў. Мы бачым, што чалавецтва, існуючы ва ўмовах глабалізацыі, сутыкаецца з такімі ж глабальнымі выклікамі, якія нясуць пагрозу здароўю і бяспецы многіх жыхароў планеты Зямля. Але мы, хрысціяне, не павінны паддавацца ніякім страхам, таму што святло Ўваскрасення Хрыстовага праганяе цемру страхаў чалавечых. «Не бойцеся!» — абвясціў Уваскрэслы Спасіцель жанчынам-міраносіцам (Мф. 28:10), а разам з імі — і ўсім нам. Бачачы ў навакольным жыцці праявы зла, не дапусцім у свае сэрцы смутак і адчай, але пастараемся стаць святлом свету, дзеля выканання слоў Нагорнай пропаведзі Сына Божага (Мф. 5:14), і напоўніць добрымі справамі час, дараваны нам Усявышнім Тварцом.

Будзем імкнуцца жыць так, каб быць для нашых бліжніх прыкладам вытрымкі і разважлівасці, стаўпамі веры ў Бога і вернасці Святой Царкве Хрыстовай, праяўляючы да людзей навокал нас памяркоўнасць, спагадлівасць і братэрскую любоў. Будзем насіць цяжары адзін аднаго, як навучае нас апостал Павел, і гэтак выканаем закон Хрыстоў (гл. Гал. 6:2). Гасподзь і Бог наш — гэта Той, Хто, паводле слова прарока Ісаіі, узяў на Сябе нашы немачы і панёс нашы хваробы (Іс. 53:4). І наш хрысціянскі шлях у гэтым свеце — гэта шлях бескарыслівай дапамогі бліжнім, шлях прабачэння нанесеных нам крыўд, шлях дзейнай міласэрнасці і ахвярнай любові. Сцяжына гэтая няпростая, але тых, хто крочыць ёю, Сам Гасподзь зробіць спадчыннікамі жыцця вечнага і саўдзельнікамі перамогі над смерцю, выяўленай у Светлым Хрыстовым Уваскрасенні!

«Пасха свяшчэнная ў гэты дзень нам паказалася, — Пасха новая, святая, Пасха таямнічая, Пасха ўсімі шанаваная. Пасха — Хрыстос Збаўца; Пасха беззаганная, Пасха вялікая, Пасха верных, Пасха, што дзверы раю нам адчыніла», — пяе ў гэтыя святочныя дні Маці-Царква, натхняючы нас узрадавацца Ўваскрасенню Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста.

Малітоўна жадаю ўсім вам, Праасвяшчэнныя архіпастыры, дарагія айцы, браты і сёстры, каб благадатны агонь Пасхальнай радасці заўсёды ярка гарэў у нашых сэрцах, саграваючы і асвятляючы наша жыццё, і запальваў Божым святлом і радасцю жыццё людзей навокал нас.

Будзем ад усёй душы вітаць адзін аднаго словамі Пасхальнай радасці:

Хрыстос уваскрэс!

І няхай адказам нам будуць такія ж шчырыя і радасныя словы:

Сапраўды ўваскрэс Хрыстос!

 

З любоўю ў Хрысце Ўваскрэслым

 

 

+ ПАВЕЛ,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

 

Пасха Хрыстова 2020 года,

горад Мінск

 



Последние новости

Всенощное бдение в канун праздника Святой Троицы
6 Июня 2020


Всенощное бдение в канун праздника Святой Троицы


Вечером 6 июня 2020 года, в канун праздника Живоначальной Троицы – дня святой Пятидесятницы, в домовом храме прп. Серафима Саровского совершили Всенощное бдение, которое возглавил наместник обители игумен...
Монастырское Богослужение в Троицкую родительскую субботу
6 Июня 2020


Монастырское Богослужение в Троицкую родительскую субботу


6 июня 2020 года в Троицкую родительскую субботу в домовом монастырском храме наместник обители игумен Авксентий (Абражей) в сослужении эконома монастыря иеромонаха Серафима (Ананко) совершил Божественную...
ПОДДЕРЖИ СВОЙ ХРАМ!
5 Июня 2020


ПОДДЕРЖИ СВОЙ ХРАМ!


Дорогие братья и сестры! Сегодня многие люди вынуждены совершать молитву лишь в домашних условиях. Несмотря на временное сокращение числа прихожан священнослужители по-прежнему совершают Богослужения и возносят молитвы Богу за православных христиан.
Неделя 7-я по Пасхе, святых отцев I Вселенского Собора
31 Мая 2020


Неделя 7-я по Пасхе, святых отцев I Вселенского Собора


31 мая 2020 года, В Неделю 7-ю по Пасхе совершается память святых отцов Первого Вселенского Собора. В домовом монастырском храме наместник обители игумен Авксентий (Абражей) совершил Божественную литургию....
В Туровской епархии стартовал конкурс семейной фотографии «Семейное счастье»
28 Мая 2020


В Туровской епархии стартовал конкурс семейной фотографии «Семейное счастье»


25 мая 2020 года в Туровской епархии стартовал конкурс семейной фотографии «Семейное счастье», организованный отделом религиозного образования и катехизации.
Республика Беларусь,
Гомельская область, Калинковичский район,
д.Юровичи, ул. Горная 9
+375292203184; 80234576373;
Наместник монастыря игумен Авксентий
электронный адрес: yurovichi@bk.ru

Православие и Мир Православная библиотека в мобильном