Array
(
    [ID] => 18
    [TIMESTAMP_X] => 2017-03-02 11:51:06
    [IBLOCK_ID] => 12
    [NAME] => Галерея
    [ACTIVE] => Y
    [SORT] => 500
    [CODE] => MORE_PHOTO
    [DEFAULT_VALUE] => 
    [PROPERTY_TYPE] => F
    [ROW_COUNT] => 1
    [COL_COUNT] => 30
    [LIST_TYPE] => L
    [MULTIPLE] => Y
    [XML_ID] => 
    [FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg
    [MULTIPLE_CNT] => 5
    [TMP_ID] => 
    [LINK_IBLOCK_ID] => 0
    [WITH_DESCRIPTION] => N
    [SEARCHABLE] => N
    [FILTRABLE] => N
    [IS_REQUIRED] => N
    [VERSION] => 1
    [USER_TYPE] => 
    [USER_TYPE_SETTINGS] => 
    [HINT] => 
    [PROPERTY_VALUE_ID] => 
    [VALUE] => 
    [DESCRIPTION] => 
    [VALUE_ENUM] => 
    [VALUE_XML_ID] => 
    [VALUE_SORT] => 
    [~VALUE] => 
    [~DESCRIPTION] => 
    [~NAME] => Галерея
    [~DEFAULT_VALUE] => 
)

Пасланне да Ражджаства Хрыстовага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы

Пасланне да Ражджаства Хрыстовага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы

Узлюбленыя ў Госпадзе архіпастыры,

пачэсныя прасвітары і дыяканы,

богалюбівыя інакі і інакіні,

дарагія браты і сёстры!

 

Сардэчна віншую ўсіх вас са светлазарным і светаспасіцельным святам Ражджаства Хрыстовага!

«Слова стала плоццю, гэта значыць Сын Божы, роўнабеспачатны Богу Айцу і Духу Святому, зрабіўся чалавекам, уцялесніўшыся ад Духа Святога і Марыі Дзевы. <…> Беспачатны — прыняў пачатак па чалавецтву; бесцялесны — стаў носьбітам плоці; Бог — чалавекам, не перастаючы быць Богам; непрыступны, ад Якога трымцяць Серафімы і Херувімы, твары закрываючы, — стаў для ўсіх даступным!» — так разважае над сэнсам Ражджаства Госпада нашага Іісуса Хрыста святы праведны Іаан Кранштацкі.

Сын Божы прыйшоў на зямлю згодна з усеблагой воляй Бога Айца, Які бясконца любіць створанае Ім чалавецтва. Так узлюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае (Ін. 3: 16). А таму Ражджаство Хрыстова — гэта зусім асаблівае свята.

Паводле слова свяціцеля Льва Вялікага, «ніхто не адлучаны ад удзелу ў гэтым святкаванні, бо падстава для радасці агульная для ўсіх. Гасподзь наш, Пераможца граху і смерці, не знайшоўшы ніводнага бязгрэшнага чалавека, прыйшоў, каб усіх зрабіць свабоднымі». Свабода ад зла, граху і путаў самой смерці — вось той бясцэнны дар, які прынёс усім нам Спасіцель, народжаны пад зводамі Віфлеемскай пячоры.

Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля! (Лк. 2: 14) — такімі словамі ўславілі Ангелы нараджэнне Богадзіцяці. Звыш дзвюх тысяч гадоў хрысціяне з заміраннем слухаюць гэтае дзівоснае дабравесце пра Бога — Усяміласцівага Падаўца міру, невычэрпную Крыніцу мірнага ладу чалавечага быцця. Але вельмі важна для ўсіх нас, тых, хто верыць у Хрыста Спасіцеля, не толькі ўскладаць свае надзеі на Госпада і спадзявацца на Яго Промысл, але і самім імкнуцца набыць мірны настрой духу, стаўшы для свайго найбліжэйшага акружэння блажэннымі міратворцамі, пра якіх кажа Сын Божы ў Нагорнай пропаведзі (Мф. 5: 9). Мы закліканы зрабіць нашы душы прыстанкам Богаўгоднай добрай волі і быць здольнымі рабіць добрыя справы.

Пастараемся захаваць на скрыжалях нашых сэрцаў нятленнае сведчанне Хрыстова: …быў галодны Я, і вы далі Мне есці; быў сасмяглы, і вы напаілі Мяне; быў падарожны, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; у цямніцы быў, і вы прыйшлі да Мяне. <…> Праўду кажу вам: тое, што зрабілі вы аднаму з братоў Маіх меншых, Мне зрабілі (Мф. 25: 35-36, 40).

Наша хрысціянская місія — рабіць дабро не ад выпадка да выпадка, але рэгулярна і пастаянна. У нашых сілах, з дапамогай Божай, рабіць добрыя справы кожны дзень.

Гасподзь заклікае ўсіх нас рабіць дабро па меры нашых магчымасцяў і памятаць, што ёсць такія добрыя справы, да якіх закліканы ўсе хрысціяне. Гэта шчырае прабачэнне прычыненых нам крыўд і малітва за нашых бліжніх, сардэчнае спачуванне да людзей, якія жывуць у нястачы, і малітоўнае ўздыханне да Бога аб тых, каму мы не можам дапамагчы фізічна.

Калі мы будзем праяўляць больш цярпення, чуласці, увагі, павагі адзін да аднаго, калі будзем прабачаць і маліцца адзін за аднаго, то свет, у якім мы жывем, стане лепей. Калі мы хацім змяніць і накіраваць грамадства да дабра, святасці і праўды, то нам належыць пачаць гэты працэс з саміх сябе, з праабражэння нашых душ святлом Евангельскіх запаведзяў. Толькі ў гэтым выпадку благадатныя дары Духа Святога — любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, добрасць, міласэрнасць, вера, лагоднасць, устрыманасць (Гал. 5: 22-23) — могуць стаць пачаткам стварэння Царства Божага, якое, згодна са словам Хрыста Спасіцеля, унутры нас (Лк.17: 21).

Разважаючы сёння пра Богаўцялесненне Сына Божага і Спасіцеля свету, і пра пройдзены цяжкі і доўгі шлях персідскіх мудрацоў да Віфлеемскай пячоры, кожны з нас таксама закліканы прайсці свой няпросты шлях да Бога.

Няхай, падобна да Віфлеемскай зоркі, нас вядуць па жыццёваму шляху словы Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста: Па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі любоў будзеце мець памíж сабою (Ін. 13:35).      Сардэчна жадаю ўсім вам, узлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры і пастыры, інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры, каб прыклад набожных мудрацоў натхніў усіх нас на выкананне Хрыстовых запаведзяў, каб нам належным чынам далучыцца да ўсяленскага святкавання Ражджаства Хрыстовага, прынёсшы Богадзіцятку Хрысту свае сціплыя, але шчырыя дары — справы дабра, любові і міласэрнасці.

«Хрыстос нараджаецца — услаўляйце! Хрыстос з нябёсаў — сустракайце! Хрыстос на зямлі — узносьцеся!» — абвяшчае ў гэтыя светлыя дні Святая Царква. Сустрэнем жа Госпада належнымі дарамі і прынясем Яму замест золата, ладану і смірны моцную веру, натхнёную надзею, дзейную любоў. Ушануем Богаўцялесненне саборнай малітвай, удзелам у богаслужэннях і святых Таінствах, непарушным адзінствам у Царкве Хрыстовай, якая ёсць стоўп і ўмацаванне ісціны (1 Цім. 3: 15).

Узрадуемся і ўзвесялімся, бо з намі Бог!

 

З любоўю ў Хрысце Народжаным

 

+ ПАВЕЛ,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

 

Ражджаство Хрыстова

2019/2020 года,

горад Мінск



Последние новости

В праздник Крещения Господня священник Калинковичского благочиния совершил освящение водного источника в д. Пеница
19 Января 2020


В праздник Крещения Господня священник Калинковичского благочиния совершил освящение водного источника в д. Пеница


19 января в праздник Святого Богоявления по завершению праздничного Богослужения в Юровичском мужском монастыре иерей Виктор Пятаченко совершил освящение водного источника в д. Пеница.
После водосвятного...
Богослужение в праздник Крещения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа
19 Января 2020


Богослужение в праздник Крещения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа


19 января 2020 года, в праздник Святого Богоявления — Крещения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа, в домовом монастырском было совершено торжественное Богослужение, которое возглавил наместник ...
Священнослужители Калинковичского благочинного округа окропили Крещенской водой здания и автопарк ГАИ и РОВД
18 Января 2020


Священнослужители Калинковичского благочинного округа окропили Крещенской водой здания и автопарк ГАИ и РОВД


18 января 2020 года по приглашению руководства ГАИ г. Калинковичи, благочинный церквей Калинковичского округа, наместник Юровичского монастыря игумен Авксентий (Абражей) и клирики Казанского собора иерей...
Мероприятие, посвященное празднику Рождества Христова прошло в средней школе №4 г.Калинковичи
17 Января 2020


Мероприятие, посвященное празднику Рождества Христова прошло в средней школе №4 г.Калинковичи


17 января наместник Юровичского монастыря игумен Авксентий (Абражей) принял участие в праздничном мероприятии, посвященном Рождеству Христову, которое прошло в учреждении образования «Средняя школа №4...
Праздник Рождества Христова отметили в Шиичской средней школе
17 Января 2020


Праздник Рождества Христова отметили в Шиичской средней школе


17 января 2020 года при содействии отдела образования, спорта и туризма Калинковичского райисполкома и отдела религиозного образования и катехизации Туровской епархии в ГУО "Шиичский детский сад - средняя...
Республика Беларусь,
Гомельская область, Калинковичский район,
д.Юровичи, ул. Горная 9
+375292203184; 80234576373;
Наместник монастыря игумен Авксентий
электронный адрес: yurovichi@bk.ru

Православие и Мир Православная библиотека в мобильном